На прапаршчыка, які страляў на зброевым складзе, пачалі крымінальную справу

Як паведамляе tut.by, прапаршчыка падазраюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — крадзеж агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учынены службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, а таксама хуліганства.



Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў ноч з 17-га на 18 красавіка. Начальнік склада ўзбраення забраўся на склад і пачаў страляць. Па звестках следства, ён пашкодзіў столь, сцены і браму склада. На шчасце, ніхто не пацярпеў.



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прапаршчык быў нецвярозы. Страляніну ён пачаў нібыта пасля сваркі з начальствам. Мужчына жанаты, мае дваіх дзяцей.



Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі