На Славянскім базары спявалі ў муляж мікрафона (відэа)
Падчас цырымоніі закрыцця фестывалю расійскі спявак Цімур Радрыгез “запаліўся” на фанеры.
На “Славянскім базары” артыстаў прымусілі спяваць пад фанаграмму (відэа)
15 ліпеня ў Віцебску закрыўся XXII Славянскі базар. Акрамя пераможцаў на ім выступілі папулярныя расійскія і беларускія артысты: Пётр Ялфімаў, Злата Огневіч, Мікалай Скорыкаў, Вікторыя Алешка, Вольга Кармухіна, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Уладзімір Праснякоў з сынам, Наталля Падольская, Анжаліка Варум і Леанід Агуцін.
Запомніўся і выступ расійскага вядучага і спевака Цімура Радрыгеза. У адрозненні ад іншых артыстаў Цімур часта адкрываў рот тады, калі голас яшчэ не гучаў. І наадварот — змыкаў вусны, калі яго голас разносіўся па амфітэатры. Пасля песні ён нават не здолеў развітацца з публікай — мікрафон так і не ўключылі — і прысаромлена засмяяўся.
Вядучы Дзяніс Дудзінскі не разгубіўся і падтрымаў калегу пажаданнем, каб “у яго жыцці было паменш экстрэмальных сітуацый, калі трэба праяўляць сапраўдны гераізм”.