На выбар беларускага спевака на "Еўрабачанне-2016" гледачам дадуць 30 хвілін

На выбар беларускага спевака на "Еўрабачанне-2016" гледачам дадуць 30 хвілін

22 студзеня пройдзе фіна нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016". Фінальнае шоу пачнецца а 22-й гадзіне і будзе транслявацца ў жывым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Акрамя таго, яго можна будзе глядзець у рэжыме онлайн на сайтах медыяхолдынга tvr.by і Еўрапейскага вяшчальнага саюза eurovision.tv.

Як вядома, сёлета ўпершыню беларускага ўдзельніка конкурсу абяруць па выніках глядацкага галасавання. Свой голас за таго ці іншага выканаўцу тэлегледачы змогуць аддаць пасля выступу апошняга з канкурсантаў. Прагаласаваць можна будзе на працягу 30 хвілін, затэлефанаваўшы або адправіўшы SMS па нумарах, пазначаных на экране.

Белтэлерадыёкампанія абяцае, што і гледачы ў студыі, і тэлегледачы змогуць назіраць за галасаваннем у рэжыме рэальнага часу, перадае БЕЛТА.

Для тэлефоннага галасавання трэба будзе тэлефанаваць на нумар 8-810-101-05-ХХ (ХХ — нумар упадабанага выканаўцы). Для SMS-галасавання неабходна адпраўляць SMS-паведамленні на нумар 2883. У тэксце паведамлення неабходна ўказаць нумар (ХХ) упадабанага выканаўцы. Тэлефанаванне для абанентаў фіксаванай сеткі складзе 4,8 тыс.руб. у улікам падатку на даданую вартасць. Кошт званка з мабільнага тэлефона (для абанентаў беларускіх мабільных аператараў) — згодна з коштам тэлефанавання на фіксаваную сетку, вызначаным мабільным аператарам. Кошт адпраўкі СМС — у адпаведнасці з тарыфамі мабільных аператараў.

Як вызначыла лёсаванне, у фінале выканаўцы выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. група "Радыёхваля"; 5. група THE EM; 6. група NAVI; 7. IVAN; 8. Анастасія Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі