Па факце пажару на "Барысаўдрэве" распачатая крымінальная справа (відэа)
Эксперты падлічваюць нанесеныя прадпрыемству страты.
Уначы на сераду ў фанерным цэху адбыўся пажар. У тушэнні ўдзельнічалі падраздзяленні МНС з Барысаўскага і суседніх раёнаў — агулам 39 ратавальнікаў і 16 адзінак тэхнікі. На ліквідацыю спатрэбілася каля 3 гадзінаў. З панядзелка цэх знаходзіўся на рэканструкцыі.
Ратавальнікі змаглі зберагчы прыбудову, дзе захоўвалася новае абсталяванне і гатовая прадукцыя на суму каля 20 мільярдаў рублёў. На шчасце, пацярпелых няма. Расследаванне праводзіць Следчы камітэт.
Скандал: на "Барысаўдрэве" гарэў цэх, які мадэрнізавалі (фота)
Фота — mchs.gov.by