Пахаванне Рыгора Барадуліна прызначанае на аўторак
Народнага паэта Беларусі пахаваюць ва Ушачах, побач з магілай маці.
Час і месца развітання стануць вядомыя сёння. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісаў Глеб Лабадзенка.
Нагадаем, Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка ва ўзросце 79 гадоў. Барадулін — аўтар дзясяткаў зборнікаў паэзіі. Званне Народнага паэта ён атрымаў у 1992 годзе.