Паляк Міхал Качмарэк перамагае на “Славянскім базары”

Позна ўночы на “Славянскім базары” скончыўся XXII Міжнародны конкурса выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск 2013”. Перамогу святкаваў прадстаўнік Польшчы Міхал Качмарэк.

"У маёй творчай кар'еры заваяванне гэтай прыступкі стане дадатковым стымулам для далейшага развіцця і ўдасканаленні выканальніцкага майстэрства. А па вяртанні дадому мяне чакае праца, праца і яшчэ раз праца", — расчуліўся пасля перамогі артыст. БелТА паведамляе, што ўвосень Качмарэк плануе выпусціць альбом у стылі поп-соул-джаз з элементамі фолка.

У першы дзень конкурса маладыя артысты спявалі песню на роднай мове пад фанаграму “мінус адзін”. У другі дзень яны выконвалі эстрадную песню ў суправаджэнні аркестра.

Агулам польскі артыст набраў 196 балаў: 96 у першы дзень і 100 (са 100 магчымых) у другі. Пасля першага конкурснага дня ён быў трэцім, саступаючы два балы беларусу Аляксандру Салаўёву і адзін бал — Крысці з Румыніі.

Уладальнік гран-пры "Славянскага базара" сёлета будзе абвешчаны падчас закрыцця фестывалю.

Фота: news.vitebsk.cc.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі