Памочнік Лукашэнкі: Страта беларускай мовы — адна з галоўных пагроз

Паводле слоў памочніка кіраўніка дзяржавы па эканамічных пытаннях, рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне, якія доўгатэрміновыя для краіны пагрозы (да 2030 года) яны бачаць.

"Пагроза нумар адзін — памяншэнне насельніцтва з-за нізкай нараджальнасці, адказалі 37% апытаных. На другім месцы — страта беларускай мовы, на трэцім — п'янства і алкагалізм, на чацвёртым — наплыў мігрантаў з іншых краін, на пятым — экалагічныя праблемы, на шостым — зніжэнне ўзроўню жыцця", — цытуе словы Кірыла Рудога БелаПАН.

Толькі 30% апытаных ацанілі эканамічную сітуацыю ў Беларусі як станоўчую. Столькі ж рэспандэнтаў падтрымліваюць членства нашай краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе, 20% выступаюць за нейтралітэт, 10% — за сяброўства Беларусі ў Еўрасаюзе.

Памочнік Лукашэнкі: Дастойны заробак для беларусаў — 3000 долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі