Памочнік Лукашэнкі Усевалад Янчэўскі прызначаны адказным за Байнэт
Ён мусіць забяспечыць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі і высокіх тэхналогій.
Між іншым, Янчэўскі будзе каардынаваць, "у межах сваёй кампетэнцыі", дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз тэлевізійнае вяшчанне і інтэрнэт. Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы № 531, тэкст якога размешчаны на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі.
Таксама ўказам прадугледжана, што Усевалад Янчэўскі каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і арганізацый у сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій, у межах сваёй кампетэнцыі дае ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантралюе іх рэалізацыю. У кампетэнцыі начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення цяпер таксама знаходзіцца ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама інвестыцыйных праектаў у названых сферах, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Фота — bymedia.net