Пасля пройгрышу беларусу новазеландскі баксёр вырашыў стаць палітыкам
Новазеландзец Дэвід Туа завяршыў кар'еру баксёра і зараз хоча стаць дэпутатам парламенту.
Туа сустрэўся з прадстаўнікамі новазеландскай палітычнай партыі "Маорі", каб абмеркаваць свой удзел у парламенцкіх выбарах у наступным годзе.
У мінулым месяцы, падчас інтэрв'ю на тэлебачанні, баксёр ужо выказваў сваю падтрымку гэтай партыі, паведамляюць СМІ.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, у лістападзе гэтага года беларускі баксёр Аляксандр Усцінаў перамог Дэвіда Туа рашэннем суддзяў. Паядынак праходзіў у Новай Зеландыі. Пасля гэтага Туа заявіў, што завяршае кар’еру спартоўца.
40-гадовы Дэвід Туа правёў на прафесійным рынгу 58 паядынкаў, прайграўшы толькі ў 5 з іх. Ён быў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне.