Патрыярх Кірыл угодкі пачатку вайны сустрэне ў Брэсцкай крэпасці
Ён прыме ўдзел у жалобных мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл сустрэне дзень і гадзіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці. Як вядома, нямецкія войскі атакавалі савецкія пазіцыі па ўсёй тагачаснай заходняй мяжы СССР а 4-й гадзіне раніцы 22 чэрвеня 1941 года. Адной з першых прыняла ўдар на сябе Брэсцкая крэпасць. Яе абаронцы змагаліся ў акружэнні амаль месяц. У 1965 годзе Брэсцкай крэпасці прысвоілі званне "крэпасць-герой".
Як інфармуе РІА "Новости", пра прыезд у Брэст патрыярха Кірыла паведаміў яго прэс-сакратар дыякан Аляксандр Волкаў. Паводле яго слоў, наведванне патрыярхам беларускага горада стане адным з важных складнікаў святкавання 70-х угодкаў Перамогі. Вядома, што Кірыл адслужыць паніхіду ў Брэсцкай крэпасці, памоліцца за ўсіх загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Фота: ria.ru