Патрыярх Кірыл звярнуўся да Абамы — заклікае не атакаваць Сірыю

У ім патрыярх Кірыл заклікае Барака Абаму прыслухацца да галасоў рэлігійных лідараў, якія выступаюць супраць ваеннага ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт, ды садзейнічаць пачатку мірных перамоваў.



Кіраўнік РПЦ нагадаў амерыканскаму прэзідэнту, што расійскі народ перажыў у ХХ стагоддзі "дзве разбуральныя сусветныя вайны", таму праваслаўная царква "ведае цану чалавечых пакутаў і стратаў". "Мы таксама ўспрымаем як свае ўласныя боль і пакуты амерыканскага народу, які перажыў жахлівыя тэрарыстычныя атакі 11 верасня 2001 года", — цытуе ліст патрыярха РІА "Новости".


Патрыярх Кірыл перакананы, што ў мірным вырашэнні сірыйскага канфлікту праз устанаўленне кантролю над хімічнай зброяй мусіць паўдзельнічаць увесь свет. Ён таксама выказаў трывогу пра лёс хрысціянскага насельніцтва Сірыі, якому ў выпадку вайны пагражае поўнае знішчэнне ці выгнанне.
 

Нагадаем, ЗША планавалі нанесці ўдар па шэрагу вайсковых аб'ектаў у Сірыі ў адказ на хімічную атаку ў прыгарадах Дамаска, адказнасць за якую ўсклалі на сірыйскае кіраўніцтва. У Сірыі ўжо больш за два гады працягваецца грамадзянская вайна, ахвярамі якой сталі больш за 100 тысяч чалавек.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі