Прэм'ер Мясніковіч на чатыры дні паляцеў у Туркменістан

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 18 лістапада прыляціць у Туркменістан. Асноўная мэта візіту — ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, якое пройдзе 20-21 лістапада ў Ашхабадзе.

Як інфармуе БЕЛТА, Мясніковіч правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

Гэта другі візіт беларускага прэм'ера ў Ашхабад у 2014 годзе. Папярэдні раз ён там быў у чэрвені.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі