Прэзідэнт Польшчы занепакоены пагрозай суверэнітэту Беларусі

Прэзідэнт Польшчы занепакоены пагрозай суверэнітэту Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда занепакоены пагрозай суверэнітэту Беларусі. Пра гэта ён заявіў у чацвер у Варшаве падчас сустрэчы са сваёй літоўскай калегай Даляй Грыбаўскайтэ, паведамляе Interia.pl

“У нас са спадарыняй прэзідэнтам выклікае занепакоенасць, ці будзе захоўвацца або паглыбляецца суверэнітэт Беларусі, калі ідзе размова пра яе ўсходняга суседа, які, на жаль, у апошнія гады праяўляе выразныя імперскія тэндэнцыі. І гэта паглыбляе канкрэтную пагрозу для нашай часткі Еўропы, што мы назіраем з занепакоенасцю, спрабуючы адказаць праз ваеннае супрацоўніцтва, бяспеку і супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі”, — заявіў Анджэй Дуда.

Учора падчас сустрэчы з курсантамі і выкладчыкамі Ваеннай акадэміі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе і надалей абараняць свае інтарэсы, у тым ліку ў рамках сумеснай абароннай дактрыны са сваім стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй, з якой стварыла агульную групоўку. Пры гэтым беларускі кіраўнік не выключае ўзаемадзеяння з іншымі краінамі ў ваенна-палітычнай сферы і заяўляе, што Беларусь гатовая да канструктыўнага дыялогу з NATO.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі