Прыкметы падрыхтоўкі агрэсіі распазнаем за 3-4 тыдні да яе пачатку — Сахашчык
Беларускі вайсковец з беспілотнікам / t.me/modmilby/
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык выказаўся наконт магчымага ўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. Ён ацаніў "актуальны ўзровень небяспекі для беларусаў" у сувязі з магчымай ваеннай агрэсіяй з тэрыторыі нашай краіны.
"Мы ўважліва назіраем за сітуацыяй і знаходзімся ў кантакце з партнёрамі ва Украіне, — кажа Сахашчык. — Прыкметы агрэсіі, якая рыхтуецца, можна будзе распазнаць прыкладна за 3-4 тыдні да яе пачатку, пра што мы адразу ж праінфармуем беларускае грамадства".
Па словах Валерыя Сахашчыка, цяпер такіх прыкмет не назіраецца. Пры гэтым ён адзначае, што ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі разглядаецца "магчымае абвастрэнне як рэальны сцэнар развіцця падзей, які, аднак, пакуль што яшчэ не наступіў".
У панядзелак з'явілася і заява Святланы Ціханоўскай, якая папрасіла беларусаў падрыхтавацца "на выпадак небяспекі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.