Прызначаны камандуючы Адзінай рэгіянальнай сістэмай СПА Беларусі і Расіі
Ім стаў камандуючы Ваенна-паветраных сілаў і Супрацьпаветранай абароны Беларусі генерал-маёр Алег Дзвігалёў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў міністр абароны нашай краіны Юрый Жадобін. Паводле яго слоў, рашэнне па кандыдатуры камандуючага Адзінай рэгіянальнай сістэмай Супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі прымалі прэзідэнты Беларусі і Расіі, інфармуе РІА "Новости".
Юрый Жадобін таксама паведаміў, што першае звяно расійскай ваеннай авіябазы на тэрыторыі Беларусі можа з'явіцца да канца 2013 года. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага з'явіцца другое звяно, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, у чэрвені стала вядома, што расійскую авіябазу ў Беларусі размесцяць у Лідзе.
Фота — mod.mil.by