Прызначаныя даты перамоваў у Мінску па сітуацыі на Данбасе
Трохбаковая кантактная група збярэцца ў беларускай сталіцы 24 і 26 снежня.
Прэзідэнты Расіі, Украіны і Францыі Уладзімір Пуцін, Пётр Парашэнка і Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель дамовіліся аб датах правядзення ў Мінску наступных сустрэч Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Гэта — 24 і 26 снежня, інфармуе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу Крамля.
Удзельнікі перамоваў прызналі важнасць захавання рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны, адводу цяжкіх ўзбраенняў і аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву, заклікаўшы бакі канфлікту рухацца ў напрамку палітычнага дыялогу. Пры гэтым лідэры краін таксама заклікалі актывізаваць абмен палоннымі і іншыя пункты Мінскага пратаколу
Лідары чатырох краін дамовіліся працягнуць тэлефонныя кансультацыі. Вядома, што падчас сённяшняй дыскусіі Парашэнка адзначыў неабходнасць вызвалення зняволенай ў Расіі ўкраінскай лётчыцы, народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанкі.
Фота — ria.ru