Пуцін у Фінляндыі выказаўся пра гомасэксуалістаў

Уладзімір Пуцін знаходзіцца з візітам у Фінляндыі. На прэс-канферэнцыі спыталі пра яго адносіны да прынятага нядаўна Дзярждумай закона аб адміністрацыйнай адказнасці з максімальным штрафам да 1 мільёна расійскіх рублёў (больш за 30 тысяч долараў) за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносінаў сярод дзяцей.


"Гаворка не ідзе пра ўвядзенне нейкіх санкцый за гомасэксуалізм ці за... ну ўвогуле вы разумееце за што. Гаворка ідзе пра тое, каб аберагчы дзяцей ад адпаведнай інфармацыі", — цытуе словы Пуціна РІА "Новости".


У той жа час расійскі прэзідэнт адзначыў, што Расія не ўмешваецца ў пытанні прапаганды гомасэксуалізма ў іншых краінах і са свайго боку папрасіў не ўмешвацца ў расійскае рэгуляванне ў гэтай сферы.


"Яны з'яўляюцца паўнавартаснымі членамі нашага грамадства і ніяк, ні па якім накірунку не дыскрымінуюцца", — дадаў Уладзімір Пуцін.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі