Пуцін засакрэціў звесткі пра вайскоўцаў, якія загінулі ў мірны час

28 траўня Уладзімір Пуцін сваім указам пашырыў пералік звестак, аднесеных да дзяржаўнай таямніцы. У прыватнасці, ваеннай таямніцай сталі страты асабовага складу Мінабароны "ў мірны час у перыяд правядзення спецыяльных аперацый" Раней сакрэтнай была толькі інфармацыя пра страты ў ваенны час, адзначае РБК.

Пад спецыяльнай аперацыяй ваенныя статуты маюць на ўвазе дзеянне як на сваёй тэрыторыі, так і на тэрыторыі праціўніка.

Чалец прэзідэнцкага Савета па правах чалавека Сяргей Крывенка звязвае гэты ўказ Пуціна з выхадам дакладу паплечнікаў Барыса Нямцова "Пуцін. Вайна". У ім прыведзеныя сведчанні, якія публікаваліся раней у СМІ, і ўласныя звесткі Нямцова пра ўмяшанне Масквы ва ўкраінскую палітыку і прысутнасць расійскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі