Расійскі дыпламат сустракаецца на кватэры ў Мінску з Баўмгертнерам

Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе расійскага пасольства, з Уладзіславам Баўмгертнерам у гэтыя хвіліны мусіць сустрэцца загадчык консульскага аддзела Ігар Карагін. Сустрэча адбываецца найхутчэй у кватэры, дзе знаходзіцца пад аховай Баўмгертнер. Ці будзе Карагін рабіць па выніках сустрэчы заяву, пакуль невядома.

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Аляксандр Лукашэнка не выключае, што Баўмгертнера могуць экстрадаваць у Расію.
 

Лукашэнка: Няхай Баўмгертнер падзякуе ўласнай маці
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі