Расійскія хакеісты абыгралі славенцаў, а шведы — аўстрыйцаў

Трэцяга траўня на чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі прайшлі чарговыя гульні.

Расійскія хакеісты ў групе В у Астраве абыгралі каманду Славеніі — 5:3 (3:0, 1:2, 1:1). Для расіян гэта другая запар перамога, а для славенцаў — другая запар параза. Перад гэтым яны прайгралі зборнай Беларусі — 2:4. Дарэчы, сёння наша зборная гуляе з камандай Славакіі, якая перад гэтым у серыі пасляматчавых булітаў адолела датчан — 4:3. Жывая трансляцыя матчу Беларусь — Славакія пачнецца ў 17.10 на тэлеканале "Беларусь 2".

У Празе ў групе А зборная Швецыі сёння разграміла каманду Аўстрыі — 6:1 (3:0, 3:0, 0:1).

Увечары яшчэ адбудуцца сустрэчы паміж камандамі Даніі і Фінляндыі, Канады і Нямеччыны, Францыі і Швейцарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі