Рэгістравацца для атрымання польскай візы можна будзе тры разы на месяц
У сістэме e-konsulat. Раней гэта можна было рабіць адзін раз на месяц.
Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для атрымання візы ў амбасадзе Польшчы можна будзе тры разы на месяц. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар польскай амбасады ў Мінску Ганна Дзерска.
Паводле яе слоў, новы графік рэгістрацыі візавых анкет пачне дзейнічаць з аўторка, 28 ліпеня. Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для падачы візавых анкет у консульскі аддзел амбасады Польшчы можна будзе 8, 18 і 28 чысла кожнага месяца з 19-й гадзіны. Калі здарыцца так, што гэтыя дні будуць выхаднымі, то рэгістрацыя магчымая ў апошні рабочы дзень, які папярэднічае выхадному.
Адзначым, што раней рэгістравацца ў e-konsulat можна было адзін раз на месяц.
Фота: ria.ru