9 фігурантаў справы аб Плошчы выйшлі на волю
Дзявятым памілаваным палітвязнем стаў "навушнік" Уладзімір Хамічэнка.
Памілаваныя вязні ўжо вярнуліся дадому. Гэта Дзмітрый Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак, Васіль Парфянкоў, Аляксандр Квяткевіч і Віталь Мацукевіч. Яшчэ адзін зняволены па гэтай справе, Андрэй Пратасеня, імя якога раней згадвалася сярод памілаваных Лукашэнкам, не пісаў прашэнне, таму яго няма ў прэзідэнцкім указе, паведамляе БелаПАН.
У панядзелак стала вядома, што дзявятым памілаваным палітвязнем стаў "навушнік" Уладзімір Хамічэнка.
Гутарку з Дзмітрыем Драздом можна слухаць тут:
Сяргей Казакоў (злева) і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
Сустракаюць Дзмітрыя Дразда
Васіль Парфянкоў
Фота — bymedia.net