Генпракуратура пагражае Някляеву арыштам
Уладзіміра Някляева выклікалі ў Генпракуратуру 26 ліпеня.
Як паведаміў палітык, пракурорскія работнікі распытвалі яго наконт выездаў за мяжу — у прыватнасці, у Польшчу, Літву і Расію. Някляеву прыгразілі, што ён можа трапіць за краты, калі не спыніць замежных паездак. На думку пракурорскіх работнікаў, замежнымі паездкамі Някляеў парушае ўмовы свайго прысуду: ён асуджаны на два гады з адтэрміноўкай на два гады.
Сам палітык лічыць, што перад законам ён ні ў чым не вінаваты. Па яго словах, пракурорскія работнікі таксама не былі задаволеныя той роллю, якую ім адвялі.