Саннікава не могуць знайсці ні ў СІЗА КДБ, ні ў "Валадарцы"

Раніцай 18 траўня Халіп адправілася ў СІЗА КДБ, каб атрымаць дазвол на спатканне з мужам. Аднак там яна атрымала адмову. Супрацоўнікі СІЗА КДБ заявілі, што Андрэя Саннікава ў іх няма. Таму яны таксама не прынялі перадачу, якую прынесла маці Саннікава Ала.

У СІЗА МУС №1 (так званай "Валадарцы") таксама заявілі, што Андрэя Саннікава ў іх няма. Невядома, дзе ў гэты час знаходзіцца палітвязень.

Напярэдадні, 17 траўня, Ірына Халіп паведаміла, што разам з маці Саннікава наведала суд Партызанскага раёна, дзе праходзіў працэс над яе мужам. Халіп напісала заяву з просьбай пра спатканне і ёй адразу выдалі дазвол.


Нагадаем, што журналістку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на 2 гады. Яе мужа асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Дадалося аўдыё гутаркі з маці Ірыны Халіп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі