Міліцыя працягвае праверку "справы Femen"

Як адзначае БелаПАН, праверка ладзіцца з ініцыятывы беларускіх міліцыянтаў.

Нагадаем, 19 снежня ў Мінску тры актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава, зладзілі акцыю на прыступках КДБ. Яны патрабавалі свабоду беларускім палітвязням. Потым дзяўчаты зніклі. 20 снежня іх знайшлі ў Ельскім раёне Гомельшчыны. Украінкі кажуць, што іх выкралі невядомыя і вывезлі з Мінску.

Па словах дзяўчат, іх завезлі ў лес, там пагражалі і ўсяляк здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галовы зялёнкай, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру.

Самі актывісткі і ўкраінскія дыпламаты ніякіх скаргаў у беларускую міліцыю не падавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі