“Рэвалюцыянеры” маўкліва стануць у чаргу ў аўтазак?
Фармат чарговай “маўклівай акцыі” можа змяніцца: 29 чэрвеня ўдзельнікам прапануюць стаць у чаргу ў аўтазак.
Такая ідэя нарадзілася сёння сярод удзельнікаў сеткі Facebook. Такім чынам яны хочуць пераняць даўні досвед польскіх апазіцыянераў часоў “Салідарнасці”. Тыя ў часе акцыяў пратэсту самі заходзілі ў машыны для затрыманых і праваахоўнікі іх адтуль нават выганялі.
У астатнім фармат акцыі не мяняецца: людзі збіраюцца ў цэнтры беларускіх гарадоў, проста гуляюць і пляскаюць у ладкі.