Трэнерскі штаб хакейнай зборнай Беларусі не зменіцца

Падчас пасяджэння выканкама Федэрацыі хакея старшыня Яўген Ворсін падкрэсліў, што давер да галоўнага трэнера зборнай не знік.

Ворсін: “І Андрэй Скабелка, і Аляксандр Андрыеўскі будуць рыхтаваць нацыянальную каманду да чэмпіянату свету 2013 года”.

Галоўнай праблемай, чаму каманда не прайшла кваліфікацыйны адбор на гульні, размыта назвалі месцамі недастатковую дысцыпліну (меўся на ўвазе канфлікт з малодшым Касціцыным), магчымую меркантыльнасць гульцоў, калі інтарэсы нацыянальнай каманды не на першым месцы, і форс-мажор: зборная, на думку галоўнага трэнера, прапускала ад славенцаў неабавязковыя шайбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі