У Беларусі прайшла акцыя маўклівага пратэсту (онлайн)

Вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых:

Іван Каліта,

Аляксандр Івановіч,

Павел Грышын,

Аляксей Конаш, усе - Мінск (пра гэта Еўрарадыё паведаміў іх сябар, у якога атрымалася збегчы ад спецназаўцаў).

Максім Чарняўскі, Мінск.

Буляк Андрэй Барысавіч, Мінск.

Кірыл Карповіч, Мінск (кінуты ў аўтазак ля гандлёвага комплекса "Сталіца" пасля акцыі).

Міхаіл Хвядчэня, Смалявічы.

Дзядко К., Кімаеў В., Мінск (адпушчаныя без складання пратаколаў).

Аляксееў, Мінск.

Звесткі пра затрыманых паведамляйце, калі ласка, па мінскіх тэлефонах 321 22 96 і 321 22 99 (рэдакцыя Еўрарадыё).

22:37 Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што па Беларусі падчас акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня затрымана каля 450 чалавек. Прозвішчы некаторых з затрыманых можна знайсці тут.

22:31 Відэа з акцыі маўклівага пратэсту. Мінск, 22.06.

22:10 Па звестках праваабаронцаў ў Ленскім РАУС знаходзіцца 50 затрыманых, у Фрунзенскім 26, у савецкім каля 40, у Цэнтральным 48 чалавек. З усіх РАУСаў ёсць звесткі пра збітых, - паведаміла Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка. На людзей складаюць нейкія паперы, але падпісваюць не даюць, таму цяжка сцвярджаць, што складаюць пратаколы. Некаторых пачалі выпускаць. Асабліва актыўным сказалі, што пойдуць на суткі.

21:50 Пакадравыя здымкі двух затрыманняў на мінскіх вуліцах. Спецназаўцы, нібыта драпежнікі, падкрадаюцца са спіны і нападаюць учацвярох на аднаго...

21:39 Адпушчаныя відэааператар агенцтва БелаПАН Павел Падабед і журналіст радыё "Свабода" Алег Груздзіловіч.

21:35 У эфіры Еўрарадыё Цімох Дранчук: "Праз 20 хвілін пасля пачатку акцыі на Нямізе пачаліся вельмі жорсткія затрыманні, якімі кіраваў АМАП. Хапалі выпадковых людзей, затрымлівалі кіраўнікоў аўто, якія сігналілі, і правяралі дакументы. Невядома, што з імі было поытм. У РАУСах цяпер знаходзяцца людзі, якіх валаклі тварамі па асфальце, якім разбілі твары".

17.20 Як паведамляе nn.bу, у Мінску спецназ агароджвае турнікетамі Кастрычніцкую плошчу. На самой плошчы пад вялікім экранам дэманстратыўна выстаўлены аўтазак.

Таксама два аўтазакі і некалькі УАЗаў з таніраваным шклом стаяць за Палацам Рэспублікі. Каля іх групуюцца спецназаўцы і асобы ў цывільным. Восем міліцэйскіх аўтобусаў заўважаныя на вуліцы Рэвалюцыйнай. Плошча Свабоды абгароджаная турнікетамі, у "пунктах пропуску" стаіць міліцыя, але пакуль усіх пускаюць свабодна. Там стаіць аўтазак і некалькі міліцэйскіх аўтобусаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Гродне, Бабруйску, Віцебску ўлады стараюцца заняць цэнтральныя плошчы пад афіцыйныя мерапрыемствы. У Брэсце ладзяцца акцыі, прысвечаныя гадавіне пачатку савецка-нямецкай вайны. 

Нагадаем, што многіх беларускіх гарадах кожную сераду людзі выходзяць на цэнтральныя плошчы а 19-й гадзіне і проста гуляюць. Такая ініцыятыва нарадзілася ў сацыяльных сетках. Гэткім чынам людзі патрабуюць палітычных і эканамічных перамен.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі