Затрыманы намеснік старшыні Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка
У гадавіну ганебнага рэфэрэндуму 14 траўня, мінскія маладафронтаўцы збіраліся вывесіць нацыянальны сцяг насупраць Нацыянальнае Бібліятэкі.
Цяпер Дземідзенка знаходзіцца ў Першамайскім РУУС г. Мінска. Паплечнікі Мікалая, якім удалося збегчы ад міліцыянтаў, мяркуюць, што актывіст можа патрапіць на "суткі" — адміністрацыйны арышт, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.