Сацыёлагі: У 2-м туры выбараў Януковіч прайграе ўсім, акрамя Юшчанкі

Каля 60% украінцаў негатыўна ацэньваюць дзейнасць Віктара Януковіча і ўраду Мікалая Азарава.



Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага агенцтвам палітычнага кансалтынгу "Перспектыва" з дапамогай даследчага цэнтру "Імідж-кантроль".



Надзею на лепшую будучыню з цяперашняй уладай звязвае 1/3 апытаных, з яе зменаю — 2/3.



Калі б сярод прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Украіны не было Юліі Цімашэнкі, Януковіч набраў бы 21,3%, Клічко — 20,5%, Яцанюк — 13,3%.



У другім туры выбараў, сцвярджаюць сацыёлагі, Януковіч прайграе свайму апаненту. Найбольш набірае Віталь Клічко — 46,9% (у Януковіча — 28,6), у Юліі Цімашэнкі — 36,3% (у Януковіча — 29%). Віктар Януковіч перамагае ў другім туры толькі экс-прэзідэнта Віктара Юшчанку — 29,5% супраць 10%, паведамляе сайт tyzhden.ua.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі