Сайт "Вясны" застаўся ў абмежавальным доступе
Валянцін Стэфановіч лічыць, што яму адмовілі ў доступе да правасуддзя.
Цэнтральны суд Мінска прызнаў Валянціна Стэфановіча неналежным істцом, бо той не з’яўляецца ўласнікам сайта “Вясны”. Сам сайт застаўся ў абмежавальным доступе.
Пра гэта праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў у гутарцы з Еўрарадыё.
Стэфановіч: “Яны спыняюць вытворчасць па справе, бо я неналежны заяўнік, не гаспадар гэтага рэсурсу. Такім чынам, суд проста ўхіліўся, адмовіў мне ў доступе да правасуддзя. Я буду пісаць прыватную скаргу ў Мінскі гарадскі суд, бо яны спынілі вытворчасць”.
Нагадаем, суд разглядаў скаргу Стэфановіча на Генпракуратуру з-за таго, што тая абмежавала доступ да праваабарончага сайту “Вясна”. Такое рашэнне Генпракуратура прыняла яшчэ ў траўні 2011 года.