Сіноптыкі: У суботу чакаецца да 23 цяпла, дажджы і навальніцы
Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Месцамі пройдуць моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.
Вецер усходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 14 да 20, на Гомельшчыне — да 23 цяпла.
Ідзе цыклон "Крыстафер": у Беларусі аб'явілі "аранжавы" ўзровень небяспекі
Фота — bymedia.net