Спёка ў Еўропе: Тэмпература б’е рэкорды (фота, відэа)
У Іспаніі, Францыі і Германіі слупкі тэрмометраў перавысілі адзнаку ў 40 градусаў.
На поўдні Германіі пабіты паказчыкі 30-гадовай даўніны, паветра там прагрэлася да 40,3 градусаў. У 10 гарадах Італіі аб’явілі чырвоны ўзровень небяспекі, сярод якіх турыстычныя: Балоння, Мілан, Рым і Турын. У Польшчы на тэрмометрах таксама вышэй за 30 градусаў.
Метэаролагі прагназуюць, што гарачае паветра, які прыйшоў у асноўным з Паўночнай Афрыкі, яшчэ затрымаецца ў кантынентальнай Еўропе. Але папярэджваюць, што пасля такой спёкі павышаецца рызыка ўзнікнення моцных ураганаў.
Фота: usnews.com, 680news.com, foxnews.com, АР.