Стывен Фрай заклікаў падпісаць петыцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі
“Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй!” — напісаў у сваім Твітары вядомы брытанскі акцёр.
Вядомы брытанскі акцёр Стывен Фрай заклікаў падпісаць петыцыю супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім Твітары.
“Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй! Далучайцеся да мяне — падпішыце петыцыю, каб заблакаваць сумнеўную новую атамную станцыю ў Беларусі”, — напісаў Фрай.
Сама петыцыя размешчана на сайце Change.org беларускім “Свабодным тэатрам” і адрасавана структурам Еўрасаюза.
Стывен Фрай — англійскі акцёр, пісьменнік і драматург, вядомасць якому прынеслі перш за ўсё ролі ў брытанскіх камедыйных тэлесерыялах. Таксама ён вядомы па фільмах “Аліса ў краіне цудаў”, дзе сыграў Чашырскага ката, “Шэрлак Холмс: Гульня ценяў”, у якой выканаў ролю брата Холмса, “Хобіт: Пусташ Смаўга”, дзе Фрай зняўся ў ролі мэра Эсгарота.