Супрацоўнік КДБ зноў звяртаўся да беларускіх палітуцекачоў

"Прадстаўнік КДБ выступіў і паспрабаваў запалохаць удзельнікаў"

"Прадстаўнік КДБ выступіў і паспрабаваў запалохаць удзельнікаў" / t.me/belsat/

Супрацоўнік КДБ зноў звяртаўся да беларускіх палітуцекачоў. На гэты раз Канстанцін Бычак уключыўся ў анлайн-занятак Вольнага беларускага ўніверсітэта, паведамляе "Белсат".

"Маючы спасылку да Zoom-сустрэчы, прадстаўнік КДБ выступіў і паспрабаваў запалохаць удзельнікаў", — кажуць арганізатары мерапрыемства. Паводле іх слоў, Бычак паведаміў удзельнікам, што "усе пад кантролем".

Вольны беларускі ўніверсітэт не прызнаны ў РБ "экстрэмісцкім фармаваннем". ВБУ "выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, якія ствараюцца і рэалізуюцца разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі". Можна не быць студэнтам курсу, а атрымаць проста спасылку на анлайн-сустрэчу і такім чынам падключыцца да занятку. У мэтах бяспекі ВБУ прапануе выкарыстоўваць нікі замест імёнаў, і такім чынам з-за гэтага ёсць і адваротны эфект, бо ўзнікае дадатковая праблема верыфікацыі ўдзельнікаў.

Бычак — намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ РБ. У лістападзе ён падключыўся анлайн да семінара па бяспецы, які праходзіў у "Моладзевым хабе" ў Варшаве. Пасля гэтага прапагандысты распавялі, як КДБ "уцёмную" выкарыстаў аднаго з палітуцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі