Сёлета тавараабарот Беларусі з ЕС знізіўся амаль на траціну

Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені-сакавіку 2015 года скараціўся (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) на 28,9% — да 3 млрд 730,7 млн долараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За першыя тры месяцы бягучага года экспарт у ЕС знізіўся на 23% — да 2 млрд 441,9 млн долараў, імпарт — на 37,9% — да 1 млрд 288,8 млн долараў. Станоўчае сальда склала 1 млрд 153,1 млн долараў, інфармуе БелаПАН.

Макей заявіў, што ЕС пакуль не можа замяніць Беларусі Расію

Нагадаем, у нядаўнім інтэрв'ю славенскай газеце "The Slovenia Times" намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына выказала спадзяванне, што ЕС пасадзейнічае "ва ўмацаванні эканамічнага вымярэння нашай незалежнасці праз доступ да рэсурсаў еўрапейскіх фінансавых інстытутаў", а таксама падтрымае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі