Сёння пройдзе фінал "Еўрабачання". Дзе глядзець?

Финал Евровидения 2023 — полное видео и порядок выступлений
Дзе глядзець фінал "Еўрабачання" / калаж The Guardian

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2023" пройдзе 13 мая ў брытанскім Ліверпулі. За перамогу ў галоўным шоу Еўропы ў суботу пазмагаюцца прадстаўнікі 26 краін — тыя, хто змаглі прайсці выпрабаванні паўфіналамі.

Пачнецца фінал "Еўрабачання" ў 22:00 па беларускім часе, прамы эфір можна глядзець онлайн дзякуючы YouTube-трансляцыі арганізатараў (публікуем плэер ніжэй, глядзець конкурс вы можаце ў ім):

Анлайн-трансляцыя фінала "Еўрабачання" / ESC/YouTube

Хто пераможа на "Еўрабачанні-2023"? Якія прагнозы даюць букмекеры

Парадак выступленняў у фінале "Еўрабачання" будзе наступным:

  1. Аўстрыя: Teya & Salena — Who The Hell Is Edgar?
  2. Партугалія: Mimicat — Ai Coraçao
  3. Швейцарыя: Remo Forrer — Watergun
  4. Польшча: Blanka -Solo
  5. Сербія: Luke Black — Samo Mi Se Spava
  6. Францыя: La Zarra -Évidemment
  7. Кіпр: Andrew Lambrou — Break A Broken Heart
  8. Іспанія: Blanca Paloma -Eaea
  9. Швецыя: Loreen -Tattoo
  10. Албанія: Albina & Familja Kelmendi -Duje
  11. Італія: Marco Mengoni -Due vite
  12. Эстонія: Alika — Bridges
  13. Фінляндыя: Käärijä -Cha Cha Cha
  14. Чэхія: Vesna — My Sister's Crown
  15. Аўстралія: Voyager — Promise
  16. Бельгія: Gustaph — Because Of You
  17. Арменія: Brunette — Future Lover
  18. Малдова: ПашаПарфены- Soarele si Luna
  19. Украіна: TVORCHI — Heart Of Steel
  20. Нарвегія: Alessandra — Queen of Kings
  21. Германія: Lord Of The Lost -Blood & Glitter
  22. Літва: Monika Linkyte — Stay
  23. Ізраіль: Noa Kirel — Unicorn
  24. Славенія: Joker Out — Carpe Diem
  25. Харватыя: Let 3 -Mama ŠČ!
  26. Вялікабрытанія: Mae Muller — I Wrote A Song

Песні "Еўрабачання-2023", якія наўрад ці перамогуць, але дакладна стануць мемамі

Фінал "Еўрабачання" будзе працягвацца каля трох гадзін: акрамя канкурсантаў, там выступяць Верка Сярдзючка, Kalush, Джамала, Сэм Райдэр і іншыя зоркі. Пераможца, якога вызначаць галасаваннем тэлегледачоў і членаў журы ад усіх краін-удзельніц, назавуць прыблізна да гадзіны ночы па беларускім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі