Туніс адмяніў візы для грамадзян Беларусі
Але рэжым надзвычайнага становішча, уведзены ў краіне пасля двух тэрактаў, яшчэ не адменены.
Туніс адмяніў візы для грамадзян Беларусі. Пра гэта ў адказ на пытанне тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Для ўезду беларускія грамадзяне павінны мець дзейсныя пашпарты і праязныя дакументы. Знаходжанне на тэрыторыі Туніса не павінна перавышаць 90 сутак.
Мірончык: "Мы вітаем гэтае рашэнне туніскага боку. Адначасова неабходна нагадаць, што ў Тунісе працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля двух рэзанансных тэрактаў".
30 чэрвеня ў сувязі з тэрактам у Тунісе МЗС Беларусі рэкамендаваў нашым суайчыннікам у гэтай краіне прымаць максімальныя меры перасцярогі і не наведваць месцы масавага збору людзей.