У Беларусі стануць платнымі яшчэ 256 км аўтадарог
Агульная іх працягласць у нашай краіне дасягне 1189 кіламетраў.
З 1 жніўня ў сістэму электроннага збору платы за праезд (BelToll) дадаюцца аўтадарогі М5 Мінск — Гомель, М6 Мінск — Гродна, М7 Мінск — мяжа з Літвой і Р1 Мінск — Дзяржынск. Адзначаецца, што пашырэнне сеткі платных дарог у нашай краіне адбываецца ў адпаведнасці з планам урада, інфармуе onliner.by.
Фота — sb.by