У Беларусі зноў пачнуцца масавыя праверкі медычных установаў

Як паведамляе "Ежедневник", да канца года праверкі закрануць па ўсёй краіне больш за 130 суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць медпаслугі. Пры гэтым 40% прыпадаюць на Мінск. У адносінах прыватных медцэнтраў літаральна пройдзе хваля праверак. Паўторна патрапяць пад іх "Экамедсэрвіс", "Нардзін" і іншыя вядомыя цэнтры.
 

Нагадаем, праверкі медцэнтраў мусілі прайсці яшчэ да канца траўня. Пра гэта заяўляў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Аднак, верагодна, на ўсіх не хапіла часу.

Прычынай праверак стала смерць 23-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай падчас пластычнай аперацыі ў "Экамедcэрвісы". Па гэтым факце Міністэрства аховы здароўя правяло службовае расследаванне, былі выяўленыя грубыя парушэнні аказання меддапамогі, што і стала прычынай трагедыі. Следчым камітэтам была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Службовая халатнасць".

Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было

Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на смерць дзяўчыны ў "Экамедсэрвісе" (відэа)

Апублікаваныя вынікі службовай праверкі ў "Экамедсэрвісе"

Следчы камітэт зацікавіўся мінчанкай, якая знаходзіцца ў коме пасля аперацыі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі