У Чэхіі зафіксавалі яшчэ 46 тэмпературных рэкордаў

На Маравіі з Бродзе-над-Дыі ў цені зафіксавалі 39,7 градусаў вышэй за нуль. Папярэдні рэклод — 39 градусаў — трымаўся ад 2003 года. Экстрэмальна ў чацвер было ў Стражніцах — 39,2 цяпла, у Астраве — 38 градусаў, у Пагаржэліцах — 37.



РІА "Новости" адзначае, што ў канцы ліпеня і пачатку жніўня ў Чэхіі зафіксавалі больш за 100 тэмпературных рэкордаў. Цяпер да іх дадаліся новыя 46 рэкордаў.



Сіноптыкі сцвярджаюць, што экстрэмальная спякота пратрымаецца ў Чэхіі нядоўга — ў бліжэйшыя дні яе зменіць халодны фронт. Тэмпература паветра будзе складаць ад 19 да 28 градусаў.

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі