У "чорны спіс" Байнэту дадаліся старонкі ў сацсетках і відэа на Youtube

"Чорны спіс" беларускіх сайтаў 23 ліпеня павялічыўся на восем пунктаў. Як паведамляе 42.tut.by са спасылкай на інфармаваную крыніцу, для доступу з Беларусі будуць забароненыя спасылкі на некаторыя відэа палітычных акцый на Youtube, некалькі супольнасцяў у сацыяльных сетках Facebook, "Вконтакте" і Twitter. Таксама ў спіс абмежаванага доступу ўвайшла адна персанальная старонка карыстальніка "Вконтакте".

Усе старонкі блакуюцца з прычыны размяшчэння матэрыялаў, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі. У якасці падставы для блакавання прыводзіцца закон "Аб сродках масавай інфармацыі".
 
Правайдары будуць абавязаныя зачыніць доступ да старонак са спісу на працягу сутак. Паведамляецца, што блакавацца сайты будуць па IP, DNS і URL.

Фота: userapi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі