У Дзяржынску за ўдзел у пратэстах у СІЗА адправілі больш за 10 чалавек
Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота svaboda.org
У Дзяржынску за ўдзел у пратэстах у СІЗА адправілі больш за 10 чалавек. Яны праходзяць па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Пра вынікі рэйду сілавікоў паведамляюць праваабаронцы.
Раней стала вядома, што за тры дні ў пачатку красавіка ў Дзяржынскім раёне затрымлівалі каля 45 чалавек, былі праведзены дзясяткі ператрусаў. Перад гэтым, 31 сакавіка, уздоўж дарогі каля горада былі вывешаны сцяжкі Беларусі і Украіны, а пры спробе іх зняць сілавікі нібыта знайшлі муляж "выбуховай прылады". 11 красавіка праваабаронцы даведаліся пра тое, што "зачыстка" Дзяржынска аднавілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.