У ЕС асудзілі ператрусы ў чальцоў Каардынацыйнай рады

Жазэп Барэль

Жазэп Барэль

У Еўрасаюзе асудзілі ператрусы, якія беларускія сілавікі правялі ў кватэрах чальцоў Каардынацыйнай рады. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

"Атакі накіраваныя на запалохванне і ліквідацыю патэнцыйных палітычных апанентаў, асабліва напярэдадні парламенцкіх выбараў у лютым наступнага года.

Еўрасаюз асуджае напады на прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і іх сем'і, якія з'яўляюцца яшчэ адным жахлівым прыкладам рэпрэсій і злоўжывання ўладай, якія працягваюцца Лукашэнкам і яго рэжымам", — гаворыцца ў дакуменце.

Па словах Барэля, Еўрасаюз працягне падтрымліваць тых, хто выступае за незалежную і дэмакратычную Беларусь, і гатовы прыняць далейшыя меры ў адказ на парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца ў Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, ператрусы ў кватэрах чальцоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў прайшлі 28 снежня. Самі прадстаўнікі КР знаходзяцца па-за межамі краіны. Следчы камітэт паведаміў, што на іх пачалі крымінальную справу, па якой праходзіць больш за 100 падазраваных. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі