У Еўропе трымаецца рэкордна спякотнае надвор'е — да 40 градусаў
Тэмпературны рэкорд зноў абнавіўся, у аўстрыйскім Зальцбургу зафіксавана 38,6 градусаў вышэй за нуль.
Падобная сітуацыя — у Ліхтэнштэйне, у некаторых гарадах Італіі, Швейцарыі, Чэхіі, Сербіі і Венгрыі. У Мадрыдзе тэмпература паветра дасягнула 37 цяпла, у паўднёвых гарадах — такіх, як Кардова, — тэрмометры паказывалі +40.
Незвычайна высокая тэмпература была зафіксаваная ў Лондане — звыш 32 цяпла, Парыжы — каля 35 градусаў. У Белградзе на мінулым тыдні было 36 са знакам плюс, а ў бліжэйшыя дні стане яшчэ больш спякотна. У Будапешце чакаецца да 39 градусаў. Нават у Стакгольме трымаецца каля 30 градусаў цяпла, інфармуе УНІАН.
У сераду ў Беларусі чакаецца амаль трапічнае лета
Фота — delfi.lv