У Гродне аштрафавалі за збор подпісаў супраць аўтападатку

Аляксандра Васілевіча, Ежы Грыгенча, Руслана Кулевіча аштрафавалі на 1 млн 950 тысяч рублёў, а Ірыну Давідовіч з Іўя — на 1 млн 300 тысяч рублёў.



Радыё Свабода нагадвае, што 7 лютага сябры АГП на вуліцы Ажэшкі ў Гродне збіралі подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты ад сваёй партыі, а таксама за скасаванне падатку на аўтамабілі.



Суд, які праходзіў у міліцыі Ленінскага раёна, палічыў збор подпісаў незаконным. Усе асуджаныя не згодныя з рашэннем і будуць яго абскарджваць.



На 13 лютага запланаваны суд над яшчэ адным удзельнікам пікету — Аляксандрам Мунякіным.

Фота — Радыё Свабода
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі