У Грузіі 15 чэрвеня абвешчана Днём жалобы па ахвярах паводкі (фота, відэа)

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі абвясціў 15 чэрвеня Днём жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у Тбілісі падчас стыхійнага бедства. Як перадаюць інфармагенцтвы, кіраўнік урада выказаў спачуванні сем'ям і блізкім загінулых.

Паводле апошніх звестак, у Тбілісі колькасць ахвяраў паводкі дасягнула 12 чалавек, мноства людзей зніклі без вестак. У выніку бедства пашкоджаныя дарогі і аб'екты інфраструктуры, дзясяткі сем'яў засталіся без прытулку і сродкаў да існавання.

Больш за ўсё ад паводкі пацярпеў Тбіліскі заапарк. Частка жывёлаў у ім загінулі. З заапарка збеглі шэсць ільвоў, шэсць тыграў, сем мядзведзяў і 13 ваўкоў. Паведамляецца, што шэсць ваўкоў і адну гіену грузінскі спецназ быў вымушаны застрэліць на вуліцах Тбілісі. Бегемота падстрэлілі транквілізатарам і паўсоннага адвялі ў заапарк.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі