У Мінску АМАП затрымаў Паўла Севярынца

У Мінску АМАП затрымаў Паўла Севярынца

Раніцай 18 снежня ў Мінску на выхадзе з дому АМАП затрымаў Паўла Севярынца. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Вольга Севярынец. Напярэдадні апазіцыйны палітык атрымаў паведамленне з міліцыі Фрунзенскага раёна, што яго чарговую адміністрацыйную справу накіравалі ў суд. Яна датычыць несанкцыянаванай антыінтэграцыйнай вулічнай акцыі 7 снежня ў Мінску. Севярынец быў адным з лідараў пратэстаў.

Як вядома, на 20 снежня, калі ў Санкт-Пецярбургу сустрэнуцца Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, апазіцыя запланавала новую акцыю пратэсту. Севярынца перад ёй могуць ізаляваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі