У Мінску зладзілі традыцыйны парад пажарных (фота)

25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень пажарнай службы. З гэтай нагоды Міністэрства надзвычайных сітуацый зладзіла ў Мінску традыцыйны парад. Ля Плошчы Перамогі на праспекце Незалежнасці можна было ўбачыць тэхніку пажарных службаў розных гадоў, а таксама тут маршам прайшлі пешыя пажарныя разлікі.

Таксама на пляцоўцы Парка Горкага адбыліся паказальныя выступы роты ганаровай варты, выратавальных служб МНС і выратавальнікаў на вадзе, паведамляе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі