У Савеце Еўропы заклікаюць Грузію адмяніць забарону на ўезд Андрэю Мялешку

pixabay.com

pixabay.com / pixabay.com

Платформа Савета Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспецы журналістаў заклікае ўлады Грузіі перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку. У звароце згадваецца і армянскі журналіст Арсен Харацьян, які апынуўся ў падобнай сітуацыі.

У звароце падкрэсліваецца, што Мялешку з дачкой адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця.

Сітуацыю з Мялешкам і Харацьянам аўтары звароту ацанілі як пагрозу другога ўзроўню (пры першым узроўні работнікам СМІ пагражае фізічная небяспека, адзначае Радыё "Свабода").

Аўтары звароту выказваюць спадзеў, што ўлады Грузіі перастануць забараняць уезд у краіну журналістам і работнікам СМІ і накіруюць адказ на зварот не пазней за 18 снежня.

Як расказвала Еўрарадыё, 16 верасня беларускага журналіста-палітуцекача Андрэя Мялешку, які пражывае ў Батумі з 2021 года, не пусцілі ў Грузію, калі ён з непаўналетняй дачкой вяртаўся з Польшчы. Амаль праз суткі іх выслалі назад у Варшаву.

Армянскаму журналісту Арсену Харацьяну адмовілі ва ўездзе ў Грузію 16 верасня ў аэрапорце Тбілісі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі